У Варшаве 27-гадовы грамадзянін Польшчы пабіў двух украінцаў з-за іх нацыянальнасці

Навіны Польшчы. Інцыдэнт адбыўся ў аўтобусе. Калі ўкраінцы ўваходзілі ў салон транспартнага сродку, аднаго з іх штурхнуў мясцовы жыхар, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. 

Завязалася бойка, падчас якой паляк абразіў жыхароў Украіны і патрабаваў пакінуць Польшчу. Пацярпелыя былі шпіталізаваны.

У Варшаве 27-гадовы грамадзянін Польшчы пабіў двух украінцаў з-за іх нацыянальнасці-1

Нападнік затрыманы. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.  

Адзначым, што ўкраінска-польскія адносіны ў апошні час сталі напружанымі. Нярэдкія выпадкі апаганьваньня польскіх помнікаў ва Украіне і ўкраінскіх – у Польшчы.