Набіванка: старадаўні спосаб дызайну тканіны

Прывеўлі аднойчы купцы на беларускія землі хусткі заморскія – індыйскія, саматканыя з узорамі каляровымі, ажурнымі. Спадабаліся яны славянскім модніцам сваёй незвычайнасцю. Вырашылі прыгажуні змайстраваць падобныя тканіны ды зрабіць з іх фартукі, хусткі, спадніцы, кашулі, абрусы. Так і стала развівацца ў нас ручная набіванка малюнка на тканіну, альбо ў народзе проста – набойка, выбойка, набіванка.