У ЗША забаранілі выкарыстанне прыладаў для хуткастрэльнай зброі

Навіны ЗША. Падобнае прыстасаванне выкарыстоўваў Стывен Пэдак, якога падазравалі ў стральбе ў Лас-Вегасе. У той трагедыі загінулі 58 чалавек, больш за 850 былі паранены, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.  

Дакумент, падпісаны кіраўніком Белага дома, рэкамендуе мясцовым уладам зрабіць незаконным выкарыстанне прыладаў, якія дазваляюць абыходзіць абмежаванні на хуткасць стральбы з паўаўтаматычнай зброі.  

У ЗША забаранілі выкарыстанне прыладаў для хуткастрэльнай зброі-1

  

Тым часам у краіне не спыняюцца маршы за ўзмацненне жорсткасці кантролю абароту зброі. Але пакуль адны пратэстуюць, іншыя, наадварот, скупляюць штурмавыя вінтоўкі, бо баяцца ўзмацнення жорсткасці закона. У спецыялізаваных крамах попыт на зброю за год павялічыўся на 20 %.