У Маладзечанскім раёне аператыўнікі накрылі міні-завод па вытворчасці самагонкі. Акцыю «Міншчына – рэгіён цвярозасці» праводзяць абласныя праваахоўнікі.
Антыалкагольны рэйд міліцыянеры зладзілі на тэрыторыі самага праблемнага ў гэтым сэнсе раёна – Маладзечанскага.
Больш за тры тоны брагі «падрыхтаваў» для перапрацоўкі жыхар вёскі Скавародкі. Правапарушальнік прыцягнуты да адказнасці, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічная тэлебачанне».
Дарэчы, самыя «гарачыя самагонныя кропкі», акрамя Маладзечанскага, у Вілейскім, Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнах. Толькі за апошнія некалькі дзён зафіксавана 172 факты незаконнага абароту алкагольных напояў, канфіскавана каля 10 тысяч літраў самагона, брагі і тэхнічнага спірту.
Іван Кубракоў, начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама:
Привлечено к ответственности 150 лиц, которые незаконно изготавливали и реализовывали данную спиртосодержащую жидкость. Хочу отметить, что изъято около 48 самогонных аппаратов, а также уничтожено мини-заводов.
Вес данных самогонных аппаратов составляет не менее 10 тонн.


