Зараз вытворчасць інфузійных раствораў праходзіць сертыфікацыю на адпаведнасць якасці. Праз тыдзень тут чакаюць аўдытара, які і прысвоіць прадукцыі стандарт JMP.
Дарэчы, першая лінія па выпуску інфузійных раствораў на Нясвіжскім заводзе медпрэпаратаў была ўведзена два гады таму. Сёння магутнасць вытворчасці – 10 мільёнаў бутэлек у год. Прадукцыя запатрабавана не толькі ў Беларусі.

