Русскоязычные становятся жертвами в Прибалтике! Из-за разговора на другом языке наказывают и депортируют

Моўнае пытанне ў суседняй Прыбалтыцы. Там мову, на якой гаварылі пакаленні, сёння не проста не прызнаюць, а свядома выціскаюць з усіх сфер ужытку. Руская мова – родная для сотняў тысяч жыхароў Прыбалтыкі не выпадкова. Яшчэ падчас СССР яна трывала ўвайшла ў штодзённае жыццё. Сёння ў Латвіі яе лічаць роднай амаль 40 % насельніцтва, у Літве – 37 %, а ў Эстоніі – каля чвэрці жыхароў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Русскоязычные становятся жертвами в Прибалтике! Из-за разговора на другом языке наказывают и депортируют-2

З 2022 года, калі пачалася спецыяльная ваенная аперацыя ва Украіне, Прыбалтыка запусціла сапраўдны канвеер па дэпартацыі рускамоўнага насельніцтва. Ахвярамі сталі сотні тысяч людзей.

Так, Латвія запатрабавала ад грамадзян Расіі з відам на жыхарства пацвердзіць веданне латышскай мовы на ўзроўні А2. У Літве з 2026 года нельга здаць экзамен па ваджэнні аўтамабіля на рускай мове.

Русскоязычные становятся жертвами в Прибалтике! Из-за разговора на другом языке наказывают и депортируют-4

У такіх умовах з 25 тысяч чалавек, якія трапілі пад новыя правілы, каля 3 000 з'ехалі добраахвотна, а амаль 500 атрымалі загад пакінуць краіну прымусова. Гэта пераважна пенсіянеры, якія жывуць зараз у вечным страху. Сацыяльныя работнікі расказваюць, што некаторыя з іх нават паміралі ад перажыванняў перад экзаменамі.

Русскоязычные становятся жертвами в Прибалтике! Из-за разговора на другом языке наказывают и депортируют-6

Латвія – гэта мая Радзіма. Я заўсёды вельмі любіла яе. Мне 74 гады, і ў гэтым узросце цяжка здаваць такія экзамены. І вось зараз я не атрымліваю пенсію ўжо тры месяцы. Гэта робіцца, каб я з'ехала. 

Русскоязычные становятся жертвами в Прибалтике! Из-за разговора на другом языке наказывают и депортируют-8

Тым часам адукацыйная «зачыстка» ў Прыбалтыцы толькі пачалася. У Літве ўжо з верасня 2026 года руская мова цалкам забаронена нават як замежная ў школах. У Эстоніі яшчэ два гады таму дзіцячыя садкі і малодшыя класы прымусова пераведзены на дзяржаўную мову, а да 2030 года руская мусіць знікнуць з прыбалтыйскай адукацыі наогул.

Як вынік – дзеці перасталі разумець настаўнікаў, застаюцца на другі год, а бацькі – у паніцы ад катастрафічна нізкага ўзроўню ведаў. Міжнародныя арганізацыі спрабуюць спыніць гэта вар’яцтва, але замест палёгкі – «моўная паліцыя». Так, у Эстоніі з'явіліся штрафы за рускае слова на перапынку.

Русскоязычные становятся жертвами в Прибалтике! Из-за разговора на другом языке наказывают и депортируют-10

Аляксей Рослікаў, дэпутат Сейма Латвіі, лідар апазіцыйнай партыі «За стабільнасць»:
Дети идут в туалет, чтобы пообщаться между друг другом и чтобы, не дай бог, их там не услышал педагог. Это катастрофа абсолютно. Первый раз тебе в наказание надо 20 раз написать «Я говорю по-латышски». Второй раз, когда тебя поймали, тебе надо написать 50 раз «Я говорю по-латышски». Какая третья и четвертая будет? Что там еще этот больной ум может придумать и изобразить? 

Русскоязычные становятся жертвами в Прибалтике! Из-за разговора на другом языке наказывают и депортируют-12

Але школа – толькі частка сістэмы. Пісьменнікаў, нават лаўрэатаў літаратурных прэмій і журналістаў, якія выступаюць супраць русафобскай палітыкі мясцовых улад, высылаюць за мяжу або кідаюць у турмы. З гэтага года ў Латвіі забаронена вяшчанне на рускай мове нават у грамадскіх СМІ. Дадаткова павысілі падатак на ўсю расійскую літаратуру і прэсу да 21 %. 

Мы павінны разумець, гэта не проста моўная палітыка, а палітычны інструмент. Прыбалтыка лічыць сябе прыфрантавой зонай НАТА. Абаронныя бюджэты растуць імгненна, а інфраструктура рыхтуецца да прыёму замежных войскаў. І ў такой сітуацыі руская абшчына – гэта рызыка для пагроз з Усходу для еўрапейскіх улад.