Зборная Велікабрытаніі па баскетболу адмовілася ехаць у Мінск на адборачны матч чэмпіянату свету, паведамілі ў праграме «СТБ-Спорт». Сустрэча павінна была прайсці 25 лютага ў Палацы спорту. Прычынай адмовы стала пытанне бяспекі.

Брытанскі бок спадзяецца перанесці супрацьстаянне ў іншае месца. Аднак Міжнародная федэрацыя баскетбола яшчэ не вырашыла, дзе і калі павінен адбыцца гэты паядынак. Адзначым, гульня ў адказ паміж Велікабрытаніяй і нашай краінай запланавана на 28 лютага і павінна прайсці ў Ньюкасле.