На момант прыезду спецыялістаў МНС мужчына сам спрабаваў патушыць агонь. Будынак і матэрыяльныя каштоўнасці ўдалося выратаваць.
Амаль што аналагічны выпадак зафіксаваны на Лагойшчыне. Людзі не пацярпелі, а вось дом значна пашкоджаны, інфармуе «Сталічнае телебачанне».
Спецыялісты Мінскага абласнога ўпраўлення МНС яшчэ раз папярэджваюць жыхароў рэгіёна аб выкананні правілаў бяспекі. І просяць звярнуць асаблівую ўвагу на ацяпляльныя сістэмы — іх тэрмінова трэба прывесці да ладу, пакуль не ўдарылі маразы.

