Селёта на паліцах крамаў можна будзе знайсці больш за 30 найменняў валёнак розных памераў

Смілавіцкія вытворцы валёнак рыхтуюцца да зімовага сезону.

На паліцах айчынных крамаў можна будзе знайсці больш за 30 найменняў цёплага абутку розных памераў, як для дарослых, так і для дзяцей. Мясцовыя лямцавікі прапануюць валёнкі і на натуральнай футры. Усе мадэлі — на паліўрэтанавай падэшве. Яе робяць на новай італьянскай лініі. Намачыць ногі ў такіх валёнках немагчыма.

Сёлета смілавіцкія вытворцы плануюць выпусціць больш за 100 тысяч пар абутку. І гэта удвая больш, чым летась, бо попыт ёсць.