Масштабная проверка боеготовности проходит в Беларуси. К чему готовится армия?

Абарона Радзімы – канстанта дзяржаўнай палітыкі, якая не залежыць ад календара. Сучасныя Узброеныя Сілы Беларусі – гэта магутны сплаў навейшых тэхналогій і нязломнага духу: ад маштабнага тэхпераўзбраення да ювелірнай падрыхтоўкі кожнага байца, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі вайсковыя будні напоўнены асаблівай дынамікай – на палігонах грымяць залпы, а кіраўнікі сілавога блока выходзяць на агнявую мяжу, каб пацвердзiць асабістую гатоўнасць да абароны нацыянальных інтарэсаў.

Масштабная проверка боеготовности проходит в Беларуси. К чему готовится армия?-2

Бяспека краіны пачынаецца там, дзе словы не разыходзяцца са справай. Чым больш актыўна мы вучымся на палігонах і ва ўмовах, прыбліжаных да баявых, тым выразней сігнал для нядобразычліўцаў: не лезь, а то атрымаеш! У міралюбнасці абавязкова павінен быць ваенны шчыт. 

Таму Беларусь планамерна займаецца ўдасканаленнем арміі, каб без промаху і пры любым надвор'і. У суровых умовах геапалітычнага пахаладання выстаяць толькі моцныя дзяржавы. З сярэдзіны студзеня па ініцыятыве Галоўнакамандуючага праводзіцца праверка Узброеных Сіл. Затым і міністр абароны задумаў яшчэ адну інспекцыю. Карацей, усе злучэнні і воінскія часці напагатове.

Лукашенко лично проверил боеготовность Вооружённых Сил.

Масштабная проверка боеготовности проходит в Беларуси. К чему готовится армия?-4

Разам з кадравым саставам у вайсковыя шэрагі вяртаецца і надзейны рэзерв. Па ўсёй краіне разгорнуты мерапрыемствы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці: на навучальныя зборы прызвалі неабходную колькасць ваеннаабавязаных. Для мужчын з запасу гэта магчымасць аднавіць баявыя навыкі і пацвердзіць сваю гатоўнасць у любую хвіліну стаць на абарону нацыянальных інтарэсаў.

Масштабная проверка боеготовности проходит в Беларуси. К чему готовится армия?-6

Юрый Ганціеўскі, намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі:
Указанный вид сборов имеет ряд особенностей. Так, сроки прибытия военнообязанных на предварительные пункты сбора с момента получения повестки минимальны и могут составлять менее суток. Срок продолжительности данного вида сборов может составлять до 60 суток.

Масштабная проверка боеготовности проходит в Беларуси. К чему готовится армия?-8

Мужнасць байцоў сёння спалучаецца з моццу перадавога ўзбраення. У распараджэнні нашых артылерыстаў дальнабойныя сістэмы «Паланэз-М» і грозныя «Іскандэры». Неба пад надзейнай аховай дзякуючы комплексам С-400, а авіяпарк узмацнілі знішчальнікі Су-30СМ і ўдарныя верталёты Мі-35М. Гэта тэхніка дазваляе не проста адказваць на выклікі, а гарантавана спыняць любую агрэсію яшчэ на подступах.

Масштабная проверка боеготовности проходит в Беларуси. К чему готовится армия?-10

Асабісты прыклад – лепшы метад выхавання. Пакуль падраздзяленні асвойваюць палігоны, майстэрства валодання зброяй дэманструе кіраўніцтва ведамстваў сілавога блока. Традыцыйныя спаборніцтвы па стральбе ў Мінску сёлета аб'ядналі рэкордную колькасць – 16 каманд. 

На агнявым рубяжы тыя, хто прымае стратэгічныя рашэнні. Удзельнікі спаборнічаюць у трапнасці, выкарыстоўваючы пнеўматычны пісталет, малакаліберную вінтоўку і легендарны пісталет Макарава.

Соревнования по стрельбе между руководством силовых ведомств проходят в Минске.

Масштабная проверка боеготовности проходит в Беларуси. К чему готовится армия?-12

Абарона Радзімы – гэта штодзённая праца тысяч людзей, адданых прысязе. Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі многія салдаты і афіцэры сустрэнуць на службе. У заснежаных акопах на палігонах, на баявым дзяжурстве ля пультаў СПА і ў патрулях па ахове дзяржаўнай мяжы. Яны працягваюць выконваць свой абавязак, даказваючы, што суверэнітэт Беларусі – у надзейных руках.