Фотавыстава вясельных фота да Міжнароднага дня жанчын у Любанскім музеі народнай славы
Аўтар выставы — Мікалай Шагаў, выкладчык мясцовай музычнай школы — стварыў сапраўдную галерэю закаханых.
Героямі яго работ сталі не толькі любанскія маладыя, але і пары з Салігорскага і Старадарожскага раёнаў. Гледачы могуць убачыць і класічныя партрэты, і гумарыстычныя замалёўкі.