Нясвіжскі замак селета плануюць поўнасцю аднавіць

Рэзідэнцыя Радзівілаў — у дзяржаўнай інвестпраграме на гэты год.

Зрэшты, спецыялісты не выключаюць, што асобныя работы працягнуцца і пасля здачы замка. Зараз тут праведзена асвятленне і ацяпленне, зроблена вентыляцыя, завяршаецца аздабленне памяшканняў.

Дарэчы, нягледзячы на аднаўленчыя работы, палацава-паркавы ансамбль ужо некалькі год прымае турыстаў і карыстаецца велізарнай папулярнасцю як у беларусаў, так і замежнікаў.