Новы малочна-таварны комплекс здалі ў гаспадарцы «Грыцэвічы» Клецкага раена
Дзякуючы сучаснаму абсталяванню, надоі выраслі адразу. Ужо селета тут разлічваюць атрымаць па 25 літраў малака ад каровы.Кошт новабудоўлі – больш за 8,5 мільярдаў рублеў. Чвэрць затрат узяла на сябе дзяржава. Астатнія – уласныя сродкі гаспадаркі. Наперадзе – узвядзенне яшчэ аднаго блока для ўтрымання жывелы.