Новости Беларуси. 2021 год объявлен Годом народного единства. По задумке главы госудаства, за 12 месяцев в белорусское общество должны вернуться добрососедство и взаимопонимание, доверие и уважение, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Вокруг каких исконно белорусских и общечеловеческих ценностей можно объединить абсолютное большинство людей? На эту непростую тему рассуждает депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси Игорь Марзалюк.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Гэты год абвешчаны Годам народнага адзінства. Беларускага адзінства. Адзінства нацыі. Нашай, беларускай нацыі, якая аб’ядноўвае ўсіх грамадзян краіны. Год, які па задуме Прэзідэнта мусіць загаіць раны, вярнуць узаемны давер у грамадства. Узаемную павагу і ўзаемную любоў. Адзін да аднаго. Да краіны. Брата да брата. Суседа да суседа.
Але на чым будзем будаваць наша адзінства? На якіх каштоўнасцях? І ці магчыма дамовіцца з усімі без выключэння? Дзе тая чырвоная рыса, пасля якой ніякія дамовы немагчымы? Адказ відавочны і просты. Як толькі вы адмаўляеце права на жыццё чалавека з іншымі палітычнымі поглядамі, калі вы марыце яго фізічна знішчыць, абмежаваць яго права на самарэалізацыю, то з вамі няма аб чым размаўляць. Немагчыма дамаўляцца з тымі, хто лічыць, што мае права на захоп улады, на гвалт і кроў, на пераварот. З экстрэмістамі-тэрарыстамі ні адна дзяржава не дамаўляецца. Іх месца ў турме.
У сувязі з гэтым мне хочацца сёння паразважаць аб тых, хто і сярод пратэстоўцаў складаў і складае мізэрную колькасць. Але іх небяспека відавочная і бяспрэчная. Размова аб ваяўнічых радыкалах.
Подробнее смотрите в нашем видеоматериале.