У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце прэзентавалі факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны»
Навіны Беларусі. Факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» прэзентавалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Гэта адбылося падчас святочнага марафона, якi прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Сапраўдны падарунак студэнтам і выкладчыкам унiверсiтэта зрабіла Нацыянальная бібліятэка. Унiкальнае выданне складаецца з 21 тома. Гэта вынік сумеснай працы навукоўцаў, якія з усяго свету сабралі электронныя копіі кніг нашага першадрукара, зрабілі іх апісанне і алічбоўку. Для гродзенскага ўніверсітэта такі падарунак асабліва каштоўны, бо там рыхтуюць, у тым ліку, філолагаў і журналістаў, якім важна бачыць вытокі роднай мовы ў друкаваным слове.
На Міжнародны дзень роднай мовы ва ўніверсітэце запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў. Упершыню студэнтаў аб’яднае агульная Купалаўская дыктоўка, а замежныя студэнты прымуць удзел у майстар-класах па знаёмстве з беларускай мовай.
Падрабязней – у відэаматэрыяле