«Я шмат спяваю на мове и хацела б пісаць свае песні». Есть ли спрос на обучение на белорусском языке?

Родная мова – прыгожая і меладычная. Аб гэтым ведаюць і дарослыя, і дзеці: вучні гімназіі №23, якая ўжо 15 гадоў з’яўляецца беларускамоўнай. Але так было незаўсёды.

«Я шмат спяваю на мове и хацела б пісаць свае песні». Есть ли спрос на обучение на белорусском языке? -1

У 1936 годзе тут размяшчалася лётнае вучылішча, былі жаночыя і спартыўныя класы, у адным з якіх вырасла зорка беларускага хакея – Руслан Салей. Сёння ў гімназіі навучаецца 473 чалавекі, а ў апошнім годзе школа сустрэла яшчэ 100 першакласнікаў.

«Я шмат спяваю на мове и хацела б пісаць свае песні». Есть ли спрос на обучение на белорусском языке? -4

Ірына Пасюкевіч, дырэктар ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска»:
Дзейнасць гимназіі ў першую чаргу накіравана на задавальненне запыту бацькоў навучання на беларускай мове. Беларускамоўныя ўстановы выбіраюць бацькі, якія б хацелі, каб дзіцятка пагрузілася ў беларускамоўнае асяроддзе.

«Я шмат спяваю на мове и хацела б пісаць свае песні». Есть ли спрос на обучение на белорусском языке? -7

Дзверы школы заўседы адчынены! Сярод гімназістаў ёсць дзеці і з іншаземных сямей, якія з задавальненнем і цікавасцю вывучаюць замежную для іх беларускую мову. У будучыні яны смогуць добра валодаць і лёгка карыстацца ёй, як i жыхары нашай краiны, нават на перапынках, у звычайным жыцці.

«Я шмат спяваю на мове и хацела б пісаць свае песні». Есть ли спрос на обучение на белорусском языке? -10

Ірына Пасюкевіч:
Вось у нашым Савецкім раёне дадаткова адкрыты группы ў дзіцячых садках з беларускай мовай. І зразумела, што мы будзем чакаць гэтых дзетак у сябе ў беларускамоўнай гімназіі.

«Я шмат спяваю на мове и хацела б пісаць свае песні». Есть ли спрос на обучение на белорусском языке? -13

У сценах 23-яй гімназіі нават матыматыка і фізіка выкладаюцца па-беларуску, што пашырае кругагляд і дае шмат новых магчымасцей. А, напрыклад, сярод замежных тут вывучаюць не толькі англійскую, але і кітайскую мову. Дзякуючы гэтаму, шмат выпускнікоў з поспехам сталі студэнтамі вышэйшых устаноў адукацыі Кітая.

«Я шмат спяваю на мове и хацела б пісаць свае песні». Есть ли спрос на обучение на белорусском языке? -16

Алег Пракопчык, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія з беларуская мовай навучання №23 г. Мінска»:
Беларускую мову выбірае усё большая колькасць на ЦТ, самае галоўнае гэта матывацыя.

Сёння неабходнасць добра валодаць роднай мовай расце. Пра гэта сведчыць і статыстыка: па словах прадстаўніка міністэрства інфармацыі кожная пятая кніга ў нас выдаецца на беларускай мове. А ў першым паўгоддзі ўсяго было выдадзена 643 такія кнігі.

«Я шмат спяваю на мове и хацела б пісаць свае песні». Есть ли спрос на обучение на белорусском языке? -19

На дадзены момант у сталіцы ёсць ужо 5 беларускамоўных школ. Настаўнікі ўпэўненыя: з’явіцца і больш, бо цікавась да роднай культуры толькі расце.