Новости Беларуси. Во время ток-шоу «Что происходит» обсуждали, как вышиванки стали модными.
История, из которой вырос Ваш проект – желание развить бизнес или это, всё-таки, носило какой-то там, скажем, культурный характер?
Павел Белоус, руководитель Интернет-площадки:
Усё пачалося 5, нават больш гадоў таму, з нашай пляцоўкі «Арт-сядзіба», у якой мы праводзілі шмат-шмат розных мерапрыемстваў, якія былі накіраваныя на папулярызацыю мовы, культуры праз розныя актыўнасці.
Пасля мы прыдумалі такую ідэю і такое мерапрыемства, як Дзень вышыванкі.
Ён упершыню прайшоў восенню 2014 года. І тады ж мы падумалі: а як жа ж вось аб’яднаць, які сімвал, як раз, аб’ядноўвае беларусаў, так бы мовіць, чырвона-зялёных і бела-чырвона-белых, які будзе агульным сімвалам для ўсіх. І мы знайшлі вельмі просты сімвал, які выпускала і выпускае дзяржаўная фабрыка «Стужка» – гэта вось стужачка з арнаментам, бела-чырвоная, але стужачка з арнаментам, якая падабаецца ўсім. І вось з гэтага пачалося. Мы правелі першы фестываль, мы правялі другі, у якім сабралася ў Палацы мастацтваў пад 5 тысяч чалавек. Пасля нас такія ж акцыі пачалі праводзіць БРСМ і раздаваць стужкі. І вось зараз і гэты, і мінулы Дзень вышыванкі.
На Вашу думку, тое, што зараз даволі шмат людзей, якія не размаўляюць па-беларуску, ці размаўляюць, і проста нашы суседзі набываюць такія вышыванцы. Гэта з’яўляецца дадзенасцю модзе, ці, усё ж такі, мы можам казаць пра нейкія новыя хвалі патрыятычнага выхавання?
Павел Белоус:
У нас, у беларусаў, ёсць – для кагосьці маленькая, для кагосьці вялікая – праблема, што маленькі адсотак, малая колькасць людзей размаўляе па-беларуску. А вышыванка, арнамент, сімвалы становяцца такім візуальным спосабам паказаць, што я – беларус. Так, я можа быць, не размаўляю па-беларуску ў жыцці, але вось, пакуль што, праз нейкі візуальны вобраз: праз татуіроўку, праз нейкую цішотку, праз рэч – ён, такім чынам, падкрэслівае. Вось у нас апошнім часам вельмі шмат пачалі набываць беларускамоўнай літаратуры, у нас замаўляюць. І, на самой справе, за гэтыя 3 гады пайшоў нейкі бум. Нават даследванне маркетынгавае паказала, што ўпрыгожаныя рэчы ў нацыянальным стылі – яны, нават, большым попытам карыстаюцца.