Навіны Расіі. У Бранску адчапілі вагон цягніка Кіеў – Масква з-за падазрэння на каранавірус у грамадзянкі Кітая, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ. У жанчыны паднялася высокая тэмпература.
Вагон адправілі ў санітарны тупік, дзе пазней будзе праведзена працэдура дэзінфекцыі. Усіх пасажыраў – больш за 20 чалавек – на спецыяльных аўтобусах даставілі ў гарадскую бальніцу. Тут яны будуць знаходзіцца два тыдні пад наглядам медыкаў.