Телеканал СТВ на выставке «СМИ в Беларуси» презентовал новостные программы. Самые яркие события первого дня форума
Новости Беларуси. Новейшие технологии и последние тенденции в сфере масс-медиа. Специализированная выставка «СМИ в Беларуси» открылась в выставочном центре рядом с Дворцом Независимости, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Выставка проводится вот уже в 23-й раз, и в этом году она собрала сотни средств массовой информации не только из нашей страны. В целом программа форума обещает быть более чем масштабной. Наш телеканал сегодня презентовал новостные программы.
Материал корреспондента Яны Шипко.
Яна Шыпко, карэспандэнт ЗАТ «Сталiчнае тэлебачанне»:
Эфір з калес – гэта лі не галоўны трэнд сучаснай журналістыкі? Калі чым хутчэй, тым лепей. А вось гэта ультрасучасная ПТС дарэчы технічная навінка «Сталічнага тэлебачання», дазваляе не толькі ў рэжыме рэальнага часу, але і надзвычай якасна забяспечваць трансляцыю самых грандыёзных падзей. Вось такім чынам з дапамогай 14 камер тут атрымліваюць гатовы тэлепрадукт, які ў тую ж хвіліну вы бачыце на сваіх экранах.
Імгненна ўпрыгожыць тэлекарцінку паўторам, графікай ці накласці цітры. Мабільна працаваць тут можа цэлы штат высокакласных профі. Трансляцыя міжнародных спартыўнах спаборніцтваў ці, напрыклад, канцэрту Саладухі – для гэтай ПТС няма нічога немагчымага. Галоўны іспыт комплекс чакае падчас II Еўрапейскіх гульняў.
Павел Каралевiч, кiраўнiк службы ПТС ЗАТ «Сталiчнае тэлебачанне»:
Возможности гораздо шире, чем у предыдущей ПТС. Во-первых, она восьмикамерная с возможностью расширения до 14 камер. Причем кабелирование всё сделано. Достаточно просто вставить камерные каналы, и эти все сигналы появятся как на пульте, так и в матрице.
Сёння наведвальнікі выставы маглі не пужацца кнопкі «on air» – на свае вочы пабачыць, што адбываецца па іншы бок тэлеэкрану і паспрабаваць сябе за пультам рэжысёра. Зрэшты на сваіх стэндах нашы калегі шчыра дзяліліся прафесійнымі сакрэтамі і нават ладзілі прамы радыё-эфір адразу з форума.
23-я выстава СМІ адзначана не толькі колькасцю ўдзельнікаў – іх паўтысячы, але і разнастайнасцю форм падачы інфармацыі.
Как делаются новости? Международная выставка «СМИ в Беларуси» открылась в Минске
Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі:
Отрадно, что на этой выставке очень много мероприятий методического характера, где будут разные эксперты, спикеры, которые будут касаться тем пиара, тем рекламы.
Рэдкая магчымасць для глядачоў – пабачыць дыктара навін па-за студыяй і ў поўны рост. Сёння вядучыя «Сталічнага тэлебачання» прэзентавалі інфармацыйную гадзіну нашага тэлеканала і галоўную інфармацыйную праграму «Нядзеля», а сайт ctv.by прапанаваў інтэрактыў з прызамі.
Дарэчы многія нашы рэпартажы глядзяць менавіта ў інтэрнэце. Сярэднестатыстычны сучасны спажывец інфармацыі даўжэй за 12 хвілін не можа пражыць без смартфона. Гэта нават менш стандартнага выпуску навін. Тэндэнцыя змяняе і саміх журналістаў.
Алеся Саматой, вядучы карэспандэнт газеты «Вiцьбiчы»:
У нас нога в ногу идет работа сайта и работа газеты.
Журналісты ці блогеры – пакуль тэарэтыкі спрачаюцца наконт тэрміналогіі, напрыклад, нашы калегі з Яраслаўля паспяхова камбінуюць стылі так, як патрабуе аудыторыя.
75 кадраў – 75 імгненняў, дзеля якіх рызыкавалі жыццём франтавыя фотакарэспандэнты. Унікальны праект прэзентавала агенцтва БЕЛТА.
Уладзiмiр Iванiцкi, намеснiк галоўнага рэдактара рэдакцыi вiзуальнай iнфармацыi БЕЛТА:
Это уникальные фотографии. Вот, например, во время взрыва снято. Остался ли жив фотограф?
Такая выстава – яшчэ і магчымасць для тых, хто стварае медыа-прастору, зразумець, чаго хоча твой глядач ці чытач.
Заўтра на стэндзе «Сталічнага тэлебачання» вядучыя ранішняга эфіру падзеляцца ў рэале добрым настроем. Кулінарная рубрыка запросіць гатаваць разам, а спартыўныя журналісты раскажуць, што новага да Еўрапейскіх гульняў рыхтуе наш тэлеканал. Але будзе цікава і медыа-прафесіаналам – на дне піара навучаць, як эфектыўна супрацоўнічаць прэс-службам і журналістам.