Бытавікі Мінскага раёна з 20 красавіка і да 20 мая будуць бясплатна аказваць ветэранам свае паслугі

Пры наяўнасці адмысловага пасведчання ўдзельнікі Вялікай айчыннай змогуць зрабіць прычоску, адрамантаваць абутак, памыць бялізну і не плаціць па рахунку. Дарэчы, зараз у Мінскай вобласці пражывае 3 тысячы ветэранаў і 1400 інвалідаў вайны. На ўліку — кожны.