Навіны Беларусі. У Год малой радзімы ў Беларусі трэба навесці ідэальны парадак. Пра гэта заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта на сустрэчы з калектывам Белкаапсаюза, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Навіны Беларусі. У Год малой радзімы ў Беларусі трэба навесці ідэальны парадак. Пра гэта заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта на сустрэчы з калектывам Белкаапсаюза, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Наталля Качанава наведала аптова-лагістычны цэнтр прадпрыемства. Сёння гэта гандлёвая сетка налічвае больш за 8 тысяч магазінаў і сотні аўталавак. У іх пераважае асартымент айчыннай вытворчасці. Ёсць у пераліку тавараў і футра.
Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
Я никогда не была на таком производстве. Важно, что здесь сырье свое. Когда я общалась с людьми, заходила в цеха – все довольны своей работой. Им нравится, они создают прекрасные изделия, которые сегодня пользуются спросом не только в нашей стране, но и за рубежом.
У сістэме спажыўкааперацыі працуе шэсць уласных зверагадоўчых ферм, дзе і вырошчваюць норак. Значная частка сыравіны пастаўляецца за мяжу, а пасля вяртаецца ў краіну. Праўда, у выглядзе гатовых вырабаў. Таму размова ідзе пра тое, каб поўны цыкл работ выконваць у Беларусі.
Валерый Іваноў, старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў:
Смысл какой: законченный цикл производства готовых изделий из пушнины на должен быть сосредоточен здесь, в Республике Беларусь. На экспорт предложим готовые изделия эти. Добавленная стоимость должна оставаться здесь, в границах нашей страны.
Кожны з работнікаў калектыву мог задаць сваі пытанні кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта. Адно з іх – чаму такія высокія цэны на каткі ў Мінску? З тарыфамі на пракат зімовага інвентару патрэбна разабрацца.
Напрыканцы сустрэчы кіраўніку Адміністрацыі падарылі і не зусім звычайную цацку.