Беларуская мова стала шырэй выкарыстоўвацца прадстаўнікамі бізнэсу

Навіны Беларусі. Станоўчую тэндэнцую адзначаюць навукоўцы. Нацыянальны акцэнт добра гучыць у маркетынгавым руху тавараў на рынку, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. 

Беларускамоўны брэнд выглядае больш прыкметным. 

Родная мова сёння актыўна ужываецца не толькі ў рэкламных кампаніях, але і ў назвах фірмаў, прадпрыемстваў, прадуктаў. 

Беларуская мова стала шырэй выкарыстоўвацца прадстаўнікамі бізнэсу-1

  

Іна Гаўрыльчык, загадчык сектару па рэкламе ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь:  
Рекламодатели с удовольствием начали обыгрывать белорусские слова в своей рекламе, потому что на фоне иностранного и просто русского языка они, конечно, очень выделяются. 

Беларуская мова стала шырэй выкарыстоўвацца прадстаўнікамі бізнэсу-4


 

Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:  
Цікавасць да беларускай мовы ўзрастае не толькі ў межах Беларусі, але і за мяжой. Замежныя партнёры той тавар, які ідзе на экспарт у нашу краіну, таксама імкнуцца афармляць па-беларуску. Гэта паказчык таго, што беларуская мова становіцца мовай прывабнай. Прывабнай для моладзі, прывабнай для бізнэсу.   

За мяжой усё часцей адкрываюцца бізнэс-курсы беларускай мовы. Такія ёсць у Польшчы, Чэхіі і нават Кітаі.