Прамую лінію па пытаннях якасці жылля і навядзенні парадку ў будаўнічым сектары правялі ў Мінаблвыканкаме

Такое даручэнне – па выніках нядаўняй нарады з будаўнікамі – даў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Расказаць пра свае праблемы жыхары рэгіена маглі непасрэдна губернатару Крупцу. У рабоце «прамой лініі» таксама прынялі ўдзел памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка і старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Уладзімір Андрэйчанка. За дзве гадзіны – больш за тры дзесяткі пытанняў. У асноўным, жыхары Міншчыны скардзіліся на нізкую якасць працы будаўнікоў. Сырасць, дзіравыя дахі, зрывы тэрмінаў здачы дамоў. Усе тэлефанаванні сістэматызуюць, а адказныя за галіну возьмуцца за выпраўленне выяўленых недахопаў. Акрамя таго – паводле кіраўніцтва Мінаблвыканкама - павінен змяніцца і стыль стасункаў мясцовых чыноўнікаў з грамадзянамі.