«Мая камісія і я адказ рыхтавалі». Игорь Марзалюк прокомментировал ответ на коллективное обращение по поводу БЧБ-флага
Новости Беларуси. И вновь тема БЧБ-флага, его роли и места в нашей жизни. Историк и преподаватель Игорь Марзалюк не просто размышляет на тему. Будучи еще депутатом, автор рубрики «В обстановке мира» предложил идти в этом вопросе законным путем, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Игорь Марзалюк, председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Национального собрания Беларуси:
У Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы разгледжаны калектыўны зварот студэнтаў і выкладчыкаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адносна бел-чырвона-белага сцяга. Ён утрымоўвае шэраг прэтэнзіяў, патрабаванняў і прапановаў. Дазволю сабе іх пракаментаваць. Тым больш, што мая камісія і я асабіста на гэты калектыўны зварот адказ рыхтавалі.
Вы просіце:
Аб афіцыйнай заяве аб недапушчальнасці прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім.
Як прадугледжана артыкулам 73 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь», звароты, дэкларацыі і заявы палат Нацыянальнага сходу па якім-небудзь важным грамадска-палітычным або сацыяльна-эканамічным пытанні прымаюцца пастановамі палат, гэта значыць падчас правядзення сесіі. Працэдура разгляду зваротаў, дэкларацый і заяў палатамі Нацыянальнага сходу вызначаецца адпаведнымі рэгламентамі палат.
У адпаведнасці з артыкулам 217 рэгламента Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь права ініцыятывы на зварот, дэкларацыю або заяву маюць суб’екты права заканадаўчай ініцыятывы. Праекты такіх дакументаў уносяцца ў пісьмовай форме ў Савет Палаты прадстаўнікоў, які абавязаны ўнесці іх на разгляд на бліжэйшае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў.
Згодна з артыкулам 99 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права заканадаўчай ініцыятывы належыць Прэзідэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, ураду, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш 50 тысяч чалавек і рэалізуецца ў Палаце прадстаўнікоў.
Так што, калі ласка, дзейнічайце ў адпаведнасці з законам. Збярыце 50 тысяч галасоў. Будзем разглядаць.
Аб спыненні дзеянняў, накіраваных на падрыхтоўку законапраектаў аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім.
Давожу да ўсіх. Планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2021 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2021 № 2, распрацоўка такога заканадаўчага акта не прадугледжана.
Разам з тым у выпадку ўнясення падобнага дакумента ў Палату прадстаўнікоў у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі і Рэгламентам Палаты прадстаўнікоў, ён падлягае абавязковаму разгляду Палатай прадстаўнікоў. У рамках работы над законапраектам будуць улічвацца меркаванні грамадзян і арганізацый па дадзеным пытанні.
Аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Парадак надання нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаецца главой 16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Прапанова аб наданні нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносіцца ў пісьмовай форме ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прычым да прапановы павінны прыкладацца матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці, а таксама абгрунтаванне неабходнасці надання ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці (пункты 2, 3 артыкула 90 Закону).
Парадак фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі вызначаецца артыкулам 91. Указаныя мерапрыемствы забяспечвае асоба, якая ўносіць прапанову.
Прапанову аб наданні нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць права ўнесці юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі.
Кампетэнцыя Палаты прадстаўнікоў, устаноўленая артыкулам 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, не прадугледжвае паўнамоцтваў па ўнясенні прапаноў аб наданні культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Гэта афіцыйная частка, так бы мовіць. А цяпер ад душы, без афіцыёзу (падрабязней у відэаматэрыале).