Новости Беларуси. Фашизм для Беларуси – чуждая идеология. Даже во время оккупации лишь малая часть жителей нашей страны разделяла взгляды и идеи гитлеровской Германии, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Тем страшнее, что спустя почти 76 лет после разгрома нацизма мифы о фашизме снова в ходу.
Под ударом оказались молодые люди, которые в силу возраста не способны реально оценивать опасность националистических заблуждений.
О неусвоенных уроках истории рассуждает депутат Палаты представителей и наш постоянный автор Игорь Марзалюк.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Сёння нярэдка адмаўляецца, што людзі, якія былі на баку немцаў, падзялялі іх погляды і нацысцкую ідэалогію. Акрамя таго адмаўляецца і замоўчваецца злавесная роля ваенізаваных нацысцкіх фармаванняў, створаных з этнічных беларусаў. Дарэчы, варта падкрэсліць, што ў Беларусі мінімальная колькасць мясцовых жыхароў пайшла служыць у паліцыю: па розным падлікам, ад 30 да 54 тысячаў беларусаў ваявала ў розных калабарацыянісцкіх структурах на баку гітлераўскай Германіі. Іх ініцыятыўнасць па знішчэнню сваіх суграмадзянаў адмаўляецца, дбайна замоўчваюцца факты ўдзелу ў Халакосце.
Ігар Марзалюк:
Між тым у беларускай эміграцыі былі два важных замежных цэнтра. І кожны з іх напярэдадні вайны актыўна супрацоўнічаў з гітлераўцамі. Берлінскі цэнтр ад пачатку арыентаваўся на Гітлера і менавіта з ім звязваў свой лёс. Гэты цэнтр быў звязаны з дзейнасцю Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, створанай у Заходняй Беларусі Фабіянам Акінчыцам З 1933 году беларускі нацыянальна-сацыялістычны актыў фінансаваўся нямецкімі нацыстамі.