Марзалюк о белорусском «Гансе»: «Калі б падобны скандальны матэрыял з’явіўся на рэсурсе ФРГ, мала б не падалося!»

Своё мнение депутат высказал в программе «В обстановке мира».

Марзалюк о белорусском «Гансе»: «Калі б падобны скандальны матэрыял з’явіўся на рэсурсе ФРГ, мала б не падалося!»-1

Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
У сакавіку гэтага года Прэзідзент краіны зацвердзіў, падпісаў канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі краіны. Я сам быў адным з распрацоўшчыкаў гэтай канцэпцыі. Я памятаю самыя разнастайныя каментарыі на конт канцэпцыі, у тым ліку, і негатыўныя, гіперкрытычныя. Я хачу яшчэ раз патлумачыць сваю пазіцыю і пачуць ваша стаўленне да гэтай рэчы. Чаму гэта важна на самой справе: самае страшнае, што можа адбывацца, калі мы ствараем маніпулятыўныя вобразы і мінулага, і дня сённяшняга, гэта распальванне ненавісьці. Гэта ператварэнне дабра ў зло, і наадварот.

Класічны прыклад: здаецца, сёння з’явілася інфармацыя пра так званага беларускага «Ганса» на «Нашай ніве». Такога героя ў касцы Waffen-SS, з рунамі Waffen-SS, які страціў вока на Данбасе. І гэта інфармацыя, яна такая – пазітыўна-станоўчая, я б казаў, спакойная. Ну вось, хлопчык – нацыянал-сацыяліст, но трошкі не ў тым вымеры нямецкім. Гвардыя Гітлера – такія вось рэчы.

Мне здаецца, што гэта красамоўна і ілюстрацыя таго, што адбываецца, калі ў Інтэрнеце, у так званых альтэрнатыўных каналах, якія знаходзяцца не на тэрыторыі нашай краіны, чужых каналах, у тым ліку – каналах, якія транслююцца з тэрыторый сумежных, паказваецца вобраз герояў, якія служылі Гітлеру. Гераізуюцца і беларускія калабаранты, яны паказваюцца барацьбітамі за беларускую незалежнасць. Дык вось канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі, калі мы кажам пра такія пагрозы, у тым ліку, пагрозы, звязаныя з маніпуляцыяй свядомасці, з вашага пункту гледжання, што мусіць на базе канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі ў рэшце рэшт нас паўстаць? Я адно хачу сказаць, хто б што там не пісаў: калі б падобны скандальны матэрыял з публікацыяй вось гэтага «героя» у двукоссі ў касцы эсэсаўца з сімволікай СС з’явіўся на інфармацыйным рэсурсе Федэратыўнай Рэспублікі Германія, я ўяўляю, што было бы зроблена нямецкімі адпаведнымі праваахоўчымі органамі. Мала б не падалося!

Дмитрий Жук белорусском «Гансе»: «Это просто плевок в сторону общества»