Галоўная Кіраўніцтва

Кірыл Казакоў

Генеральны дырэктар

Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў гістфак МДУ імя Куляшова і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1999 г. працаваў крымінальным рэпарцёрам на магілёўскім абласным тэлебачанні, пасля уласным карэспандэнтам праграмы “Зона Икс”. З 2003 г. – загадчык аддзела крымінальных навін АТН. Аўтар і вядучы праграмы “Зона Икс”. Пазней – дырэктар тэлеканала “Беларусь 24”, кіраўнік АТН і генеральны прадзюсер НДТРК. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і конкурса “Тэлевяршыня” у намінацыі “Лепшы рэпарцёр”.

Уладзімір Казакоў

Намеснік генеральнага дырэктара

У журналістыцы з 1999 года. Пачынаў карэспандэнтам, а пасля – вядучым навін на радыё «Сталіца». У 2004-м папаў на тэлебачанне, кіраваў аддзелам навін Мінска і Мінскай вобласці. З 2009 па 2015 год – дырэктар радыё «Мінская хваля». З 2017-га – зноў на тэлебачанні. Пасля намесніка загадчыка аддзелам вяшчання на Мінск і Мінскую вобласць і намесніка дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

Канстанцін Аўраменка

Намеснік генеральнага дырэктара

Нарадзіўся ў 1978 г. у Мінску. Скончыў БДУ інфарматыкі і радыёэлектронікі. Пачаў работу ў тэлекампаніі СТВ у 2002 годзе на пасадзе інжынера па тэлекамунікацыях. З жніўня 2013 г. – дырэктар тэхнічнай дырэкцыі тэлекампаніі, а з лютага 2017 г. – намеснік генеральнага дырэктара.

Таццяна Стаселька

Дырэктар праграмнай дырэкцыі

Скончыла МДЛУ і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “міжнародныя адносіны”. На тэлебачанні – з 2006 г. Пачала работу ў кампаніі у якасці начальніка аддзела па закупках і прадажах ліцэнзійнай відэапрадукцыі праграмнай дырэкцыі. З 2009 г. – дырэктар праграмнай дырэкцыі СТВ.

Лізавета Лук’янава

Дырэктар дырэкцыі тэлевытворчасці

Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. Працуе на тэлебачанні з 1996 г. З 1996 па 1997 гг. – вядучы тэлеканала ВаенТБ. З 2002 па 2006 працавала ў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ. З 2006 па 2014 з’яўлялася адказным сакратаром дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання тэлеканала СТВ. Адзначана Падзякай Мінгарвыканкама за асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. З сакавіка 2014 - дырэктар дырэкцыі тэлевытворчасці СТВ.

Дзяніс Рачко

Дырэктар тэхнічнай дырэкцыі

Нарадзіўся ў 1987 г. у г. Баранавічы. Скончыў БДУ інфарматыкі і радыёэлектронікі. На тэлеканале СТВ – з 2010 г. З снежня 2013 працаваў начальнікам службы ЭВТ і ЛВС. З лютага 2017 года - дырэктар тэхнічнай дырэкцыі ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”. 

Антаніна Бутар