Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага

Садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце. Сваю веру, родную мову і культуру (а гэта значыць, ідэнтычнасць) беларусы захоўвалі заўсёды: у самыя цяжкія часы крывавых войнаў і шалёнай паланізацыі, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага-1

Гісторыя беларускамоўнага пісьменства вядзе свой адлік з сярэдзіны XIII стагоддзя, калі зафіксаваны першыя пісьмовыя помнікі з асобнымі рысамі нашай мовы. Сёлета тэма міжнароднага дня: «Шматмоўная адукацыя – аснова навучання і перадачы ведаў паміж пакаленнямі». Згодна з данымі апошняга перапісу насельніцтва, роднай беларускую мову назвалі амаль 5 мільёнаў 100 тысяч жыхароў Беларусі.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага-4

З нагоды свята і ў гонар 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Нацыянальнай акадэміі навук сёння правядуць рэспубліканскую дыктоўку. Жадаючых прыняць удзел чакаюць у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа. Трансляцыю ладзяць на YouTube-канале ўстановы, пачуць яе можна будзе і на хвалях беларускага радыё. Мерапрыемствы, прысвечаныя захаванню, развіццю і папулярызацыі роднай мовы доўжацца па ўсёй краіне да канца тыдня.